ШУРПА́ТАСЦЬ ПАВЕ́РХНІ
сукупнасць мікраняроўнасцей апрацаванай паверхні; характарыстыка якасці апрацоўкі гэтай паверхні. Вызначаецца з дапамогай кантактных (прафілометраў, прафілографаў) ці бескантактных (аптычных) прылад, а таксама візуальным параўнаннем кантралюемай паверхні з паверхняй узору з вядомай шурпатасцю.
Апісваецца наборам параметраў, якія характарызуюць сярэднія і найбольшыя вышыні няроўнасцей і іх шырыні, адлегласці паміж імі і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)